Першая сесія абедзвюх палат абноўленага беларускага парламента адкрыецца 6 снежня. Пра гэта паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, інфармуе БЕЛТА [3].
Палата прадстаўнікоў сёмага склікання збярэцца на першае пасяджэнне раніцай, у 10.00, а Савет Рэспублікі — у 14.00, 6 снежня, праінфармавала старшыня Цэнтрвыбаркама.
«Для Савета Рэспублікі — гэта крайні дзень. Выбары ў яго прайшлі 7 лістапада. Мы да 7 снежня павінны адкрыць першую сесію», — сказала Лідзія Ярмошына.
ЦВК падвядзе вынікі выбараў 22 лістапада.
Прэв'ю: belarus.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/parlament
[3] https://www.belta.by/politics/view/pervaja-sessija-obeih-palat-obnovlennogo-belorusskogo-parlamenta-otkroetsja-6-dekabrja-369598-2019/
[4] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2019