Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літвы ў Беларусі Андрус Пулокас 18 лістапада быў запрошаны ў Міністэрства замежных спраў Беларусі. Пра гэта паведамляе [1] прэс-служба ведамства.
Паслу Літвы афіцыйна былі перададзеныя вынікі праведзенай у Беларусі экспертызы матэрыялаў з магчымага месца пахавання брата Кастуся Каліноўскага Віктара.
Акрамя таго, на сустрэчы былі абмеркаваны арганізацыйныя аспекты ўдзелу беларускай дэлегацыі ва ўрачыстай цырымоніі перапахавання ўдзельнікаў паўстання 1863 года, якая адбудзецца 22 лістапада ў Вільнюсе.
Беларускі бок выказаў падзяку літоўскаму за афіцыйнае запрашэнне на ўрачыстую цырымонію перапахавання удзельнікаў паўстання 1863 года, якая адбудзецца 22 лістапада ў Вільні. "З задавальненнем прынялі гэта запрашэнне. Дэлегацыю нашай краіны ўзначаліць намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка", - праінфармавалі ў МЗС.
Спасылкі
[1] http://mfa.gov.by/press/news_mfa/b17dfa930cded137.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[3] https://zviazda.by/be/tags/litva