Новыя тэрміналы для папаўнення электронных праязных і продажу талонаў могуць з'явіцца ў Мінску да красавіка 2020 года. Аб гэтым «Мінск-Навінам» [1] паведаміла начальнік фінансава-эканамічнага-кіравання ДП «Мінсктранс» Алена Раманава.
- Сёння пасажыры могуць папаўняць БСК ў кіёсках нашага прадпрыемства, касах метрапалітэна, а таксама размешчаных у падземцы тэрміналах БПС-Сбербанка. Але зараз ідзе гаворка пра тэрміналы, якія з'явяцца на паверхні, хутчэй за ўсё, каля прыпыначных пунктаў. З дапамогай гэтых прылад пасажыры змогуць не толькі папаўняць электронныя праязныя, але і набываць аднаразовыя талоны. Першапачаткова распрацоўшчык плануе ўсталяваць невялікую колькасць такіх тэрміналаў і правесці іх доследную эксплуатацыю.
Па словах Алены Раманавай, прапрацоўваецца таксама магчымасць аддаленага папаўнення праязных праз Інтэрнэт (АРІП).
- Пра тэрміны рэалізацыі гэтага праекта пакуль казаць рана: шмат будзе залежаць ад фінансавых магчымасцяў прадпрыемства, - удакладніла спецыяліст. - Але калі яго атрымаецца ажыццявіць, пасажырам стане прасцей папаўняць свае карты БСК. На WEB-сэрвісе пасажыр абярэ неабходны праязны, якому будзе прысвоены спецыялізаваны код. У АРІП ў раздзеле «Аплата транспарту» з дапамогай гэтага кода карыстальнік зробіць транзакцыю. Праўда, потым трэба будзе ажыццявіць яшчэ адну маніпуляцыю - яго фізічны запіс на картку, для чаго на прыпынках размесцяць спецыяльныя прылады, да якіх трэба будзе прыкласці карту БСК. Пакуль не вырашана, ці ёсць сэнс размяшчаць абсталяванне побач з кіёскамі або, наадварот, там, дзе іх няма. Магчыма, падобныя прылады замацуюць на слупах пад электроннымі табло. Але гэта толькі адзін з магчымых варыянтаў.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/novye-terminaly-dlya-popolneniya-elektronnyh-proezdnyh-mogut-poyavitsya-v-minske-v-i-kvartale-2020-g/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/praezd-0