Ён аб'яднаў прадстаўнікоў студэнцкіх атрадаў, бізнесу і ўстаноў адукацыі дзвюх краін.
Мэтай мерапрыемства з'яўляецца наладжванне сумесных партнёрскіх кантактаў па шэрагу стратэгічных напрамкаў, такіх як рэалізацыя сацыяльна-гуманітарных праектаў, развіццё двухбаковага маладзёжнага прадпрымальніцтва, працаўладкаванне моладзі ў складзе студэнцкіх атрадаў на прадпрыемствах Малдовы.
Форум будзе доўжыцца чатыры дні: з 20 па 23 лістапада. Яго праграма ўключае работу секцый па наступных напрамках: "Праблемы і магчымасці для моладзі ў сучасным свеце", "Універсітэцкая праграма VS рэаліі сферы працы", "Магчымасці развіцця для маладых прадпрымальнікаў". Таксама запланавана правядзенне круглага стала на тэму "Роля моладзі ў сучасным свеце”, наведванне парламента Малдовы і рэзідэнцыі прэзідэнта. Завершыцца мерапрыемства падпісаннем пагадненняў, накіраваных на працяг развіцця выязнога студатрадаўскага руху.
Арганізатарамі форуму выступаюць Ліга моладзі Малдовы, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, пасольства Беларусі ў Малдове, пасольства Малдовы ў Беларусі, Акадэмія эканамічных навук Малдовы ASEM.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: mirtesen.leviy-bereg.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[2] https://zviazda.by/be/tags/maldova
[3] https://zviazda.by/be/tags/kishynyou
[4] https://zviazda.by/be/tags/forum