20 лістапада на авіяцыйную базу ў Баранавічы прыбыла другая пара шматмэтавых знішчальнікаў Су-30 СМ, паведамляе Міністэрства абароны [1].
Такім чынам, выкананы абавязацельствы на пастаўку па кантракце баявой авіяцыйнай тэхнікі на 2019 год.
Як паведамлялася раней, усяго паводле кантракту будзе пастаўлена 12 самалётаў Су-30 СМ.
Спасылкі
[1] https://www.mil.by/ru/news/95009/
[2] https://zviazda.by/be/tags/armiya