Беларусь на чарговым пасяджэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі прадставіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар ПЕТРЫШЭНКА. На пасяджэнні абмеркавана больш за 30 пытанняў са сфер знешнегандлёвай, фінансавай, прамысловай, інтэграцыйнай палітыкі, мытнага, тарыфнага і тэхнічнага рэгулявання, лічбавізацыі эканомікі.
Як паведамляе прэс-служба ЕЭК, Савет даручыў Калегіі камісіі сумесна з дзяржавамі-членамі да 1 сакавіка 2020 года сфарміраваць з улікам пазіцый, прадстаўленых дзяржавамі ЕАЭС, прапановы па стварэнні ўмоў для ўкаранення справядлівых тарыфаў у міжнародным роўмінгу на тэрыторыях краін саюза.
Напярэдадні калегія ЕЭК абмеркавала магчымасць зніжэння тарыфаў на паслугі мабільнай сувязі ў роўмінгу паміж краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Задача зніжэння платы за паслугі мабільнай сувязі ў роўмінгу на тэрыторыі ЕАЭС была пастаўлена на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў кастрычніку.
Для вырашэння пытанняў зніжэння платы за роўмінг спатрэбіцца зрабіць шэраг крокаў. У прыватнасці, неабходна лібералізаваць міжаператарскае ўзаемадзеянне краін ЕАЭС, мінімізаваць рызыкі ў сувязі з выпадкамі махлярства і падмены трафіку, знізіць кошт паслугі інтэрканекту.
Варвара Марозава
Прэв'ю: Depositphotos.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/varvara-marozava
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/suvyaz
[4] https://zviazda.by/be/tags/rouming
[5] https://zviazda.by/be/tags/eek