Спаборніцтвы такога ўзроўню беларуская сталіца прымае ўпершыню.
У стартавым матчы чэмпіён Беларусі мінская «Сталіца» прымала ўкраінскі «Херсон». Сёння мінчане згуляюць са «Спартай», а 23 лістапада завершаць турнір матчам з «Барселонай».
Склады астатніх квартэтаў элітнага раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў выглядаюць наступным чынам:
А — КПРФ (Масква, Расія), «Добавец» (Славенія), «Хале-Гааік» (Бельгія), «Мостар» (Боснія і Герцагавіна);
В — «Цюмень» (Расія), «Спортынг» (Лісабон, Партугалія), «Нова Вріеме» (Макарска, Харватыя), «Аят» (Рудны, Казахстан);
С — «Кайрат» (Алматы, Казахстан), «Бенфіка» (Лісабон, Партугалія), «Пезара» (Італія), «Мурсія» (Іспанія).
У «Фінал чатырох» выйдуць толькі пераможцы квартэтаў. Адзначым, што беларускія клубы яшчэ ні разу не траплялі ў вырашальную стадыю гэтых спаборніцтваў. Дзеючым пераможцам Лігі чэмпіёнаў па міні-футболе з'яўляецца партугальскі «Спортынг».
Дар'я Лабажэвіч
Прэв'ю: ont.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/mini-futbol