У Мінску пройдзе фінал гарадскога конкурсу экалагічнай моды “Галерэя вобразаў”.
Свае лепшыя работы пераможцы раённага этапу конкурсу – калектывы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі – прадставяць 23 лістапада ў Мінскім дзяржаўным турысцка-экалагічным цэнтры дзяцей і моладзі (вул. Варанянскага, 31).
Конкурс праводзіцца ў адпаведнасці з адукацыйнымі планамі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама і Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на 2019 год у рамках адукацыйнага праекта "Экалогія і дзеці" і з мэтай выхавання экалагічнай культуры, беражлівага стаўлення да прыроднай і культурнай спадчыны сродкамі тэатральнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-kolasava-1
[2] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[3] https://zviazda.by/be/tags/galereya-vobrazau
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk