Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №423 "Аб мадэльнай дзейнасці", паведамляе БЕЛТА [1] са спасылкай на прэс-службу [2] кіраўніка дзяржавы.
Дакумент накіраваны на развіццё ў краіне мадэльнай дзейнасці, а таксама стварэнне ўмоў для ўдасканалення работы Нацыянальнай школы прыгажосці. Прававыя асновы рэгулявання гэтай сферы ў Беларусі ствараюцца ўпершыню, адзначылі ў прэс-службе.
Ва ўказе канкрэтызаваныя значэння і вызначэння тэрмінаў, звязаных з мадэльнай дзейнасцю, замацаваны праваадносіны паміж мадэльным агенцтвам і мадэллю, вызначаны асаблівасці заключэння кантрактаў для непаўналетніх асоб.
Таксама пашыраюцца функцыі і віды эканамічнай дзейнасці Нацыянальнай школы прыгажосці, устанаўліваецца парадак пакрыцця бюджэтных сродкаў, затрачаных школай на навучанне мадэлі. Правілы, якія рэгулююць падбор, навучанне і працаўладкаванне мадэляў, у тым ліку непаўналетніх, і іншыя пытанні мадэльнай дзейнасці будуць вызначаныя ўрадам.
"Указ накіраваны на абарону правоў і законных інтарэсаў удзельнікаў мадэльнай дзейнасці, папулярызацыю беларускай моды", - падкрэслілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
Прэв'ю: Таццяна ТКАЧОВА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-podpisal-ukaz-o-modelnoj-dejatelnosti-i-razvitii-natsionalnoj-shkoly-krasoty-370165-2019/
[2] http://president.gov.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/moda