Паводле папярэдніх высноў спецыялістаў, прычынай інцыдэнту стаў моцны бакавы вецер (да 17 м/с). Пасля дотыку з паласой самалёт выехаў за яе межы, што прывяло да падлому пярэдняй стойкі шасі, гаворыцца [1] на сайце аэрапорта.
Службы аэрапорта праводзяць неабходныя меры па эвакуацыі пашкоджанага самалёта з паласы. У Адэсу прыбылі інжынеры авіякампаніі са спецыяльным абсталяваннем для транспарціроўкі паветранага судна.
Камісія працягвае расследаваць прычыны інцыдэнту.
У сувязі з гэтым, аэрапорт "Адэса" прыпыніў паветраны рух да 18:00.
21 лістапада рэйс TK 467 авіякампаніі Turkish Airlines, які рухаўся са Стамбула ў Адэсу, пры пасадцы пашкодзіў шасі. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.
Прэв'ю: delo.ua
Спасылкі
[1] https://odesa.aero/ru/news/o-rejse-tk-467-sledovavsemu-po-marsrutu-stambul-odessa
[2] https://zviazda.by/be/tags/aeraport
[3] https://zviazda.by/be/tags/samalyot
[4] https://zviazda.by/be/tags/adesa-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/aviyalinii