Пад Новы год у Мінску ўсталююць каля трох дзясяткаў штучных ёлак, частку з якіх упрыгожаць спецмантажнікі «Мінскрэкламы».
Апошнімі днямі спецыялісты гэтага сталічнага прадпрыемства «апранаюць» галоўную ёлку — на Кастрычніцкай плошчы. Усяго больш за паўтары тысячы бліскучых люстраных шароў і каля двухсот штук перламутравых сняжынак мантажнікі-рэкламшчыкі развесяць на галоўнай навагодняй гераіні. Над упрыгажэннем шчыруе і Віталій Пехаў (на фота) — вопытны работнік «Мінскрэкламы».
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya