Мне пашчасціла быць міжнародным назіральнікам ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Мы зрабілі выснову: выбары былі дэмакратычныя, легітымныя, адпавядаюць заканадаўству Беларусі. Прайшлі ў спакойнай абстаноўцы. Выбаршчыкі актыўна галасавалі, зацікаўлена выбіралі лепшых. Загадзя ведалі кандыдатаў, бо праведзена вялікая работа па месцы жыхарства.
Міжнародныя назіральнікі ад СНД працавалі ў Гомельскай сельскай выбарчай акрузе № 37, у складзе якой 73 участкі. Старшыня акруговай выбарчай камісіі Ларыса Леглік прапанавала наведаць любы з іх. Пра даступнасць, адкрытасць любога ўчастка гаварылі й на прыёме ў аблвыканкаме. Наша група наведала 10 участкаў. Усюды — дзелавая абстаноўка, святочны настрой. Участкі забяспечаны ўсім неабходным, вывешана інфармацыя пра кандыдатаў, галасаванне праходзіла свабодна. На кожным участку ёсць назіральнікі. На адным, бачылі, віншавалі дзяўчыну-выбаршчыцу, якая галасавала ўпершыню. На другім — сустрэліся з Героем Сацыялістычнай Працы, дырэктарам прадпрыемства “Брылёва” Аркадзем Кобрусевым. Добрыя ўражанні пакінулі санаторыі “Машынабудаўнік”, “Чонкі”, дзе палова гасцей — расіяне.
Мы пабачылі: беларусы любяць сваю зямлю, беражліва ставяцца да гісторыі, у іх сяброўскае, братэрскае стаўленне да расіян. Старшыня райвыканкама Алена Алексіна, яе намеснік Ігар Бейзер знаёмілі нас з раёнам, яны бачаць перспектыву яго развіцця, клапоцяцца пра жыхароў.
Жадаем Беларусі поспехаў з новавыбраным складам Палаты прадстаўнікоў!
Мікалай Голасаў, міжнародны назіральнік ад СНД, г. Бранск
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/sites/default/files/gr-22-2019-small_compressed.pdf
[2] https://zviazda.by/be/tags/gazeta-golas-radzimy