Запусцяць налета ў Шэньчжэне.
У горадзе Шэньчжэнь, што ў правінцыі Гуандун, тэхнічным цэнтры на поўдні Кітая, чакаецца адкрыццё ў 2020 годзе першага маршруту для аўтобусаў, якія працуюць на вадародным акумулятары. Аб гэтым паведамілі мясцовыя ўлады, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Згодна з планам, новы маршрут будзе запушчаны ў першай палове наступнага года. На першапачатковым этапе працы аўтобусы будуць курсіраваць па Шэньшаньскай спецыяльнай зоне супрацоўніцтва. У будучыні маршрут будзе распасцірацца да гарадскога раёна Шэньчжэня, тады яго працягласць перавысіць 100 кіламетраў.
Першая вадародная заправачная станцыя для аўтобусаў, якія курсуюць па новым маршруце, будзе пабудавана ў Шэньшаньскай спецыяльнай зоне супрацоўніцтва. Як паведамляецца, было падпісана рамачнае пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве паміж Шэньчжэньскай аўтобуснай карпарацыяй, Шэньчжэньскай газавай карпарацыяй, адной з мясцовых тэхналагічных кампаній і кампаніяй па вытворчасці аўтобусаў на новых крыніцах энергіі.
У адпаведнасці з пагадненнем, бакі аб’яднаюць свае намаганні для садзейнічання эксплуатацыі аўтобусаў, якія працуюць на новых крыніцах энергіі, для садзейнічання будаўніцтву вадародных заправачных станцый і іх бяспечнай эксплуатацыі, распрацоўцы і ўкараненню паліўных элементаў на вадародзе і развіццю інтэлектуальнай вытворчасці аўтобусаў на новых крыніцах энергіі.
Як вядома, да канца 2017 года ўсе аўтобусы ў Шэньчжэне сталі электрычнымі.
Прэв’ю: https://novostivl.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya