Французскія пілоты ўразілі Паднябесную.
На гары Цяньмэньшань у Чжанцзяцзе два французскія пілоты з рэактыўным вінгсьютам паспяхова перасеклі самую высокую натуральную горную пячору ў свеце, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Яы ўпершыню паказалі цудоўнае шоў «Рэактыўныя людзі» ў Кітаі. Раніцай таго дня французскія пілоты Вінсэнт Філіп Рефе і Фрэдэрык Іў Фуген падняліся ў неба над гарой на верталёце, надзеўшы асабісты рэактыўны вінгсьют і скокнулі з вышыні. Пілоты ляцелі з хуткасцю 385 кіламетраў у гадзіну. З выкарыстаннем рэгулявання хуткасці, кута нахілу і пераадолення ўплыву паветранага патоку, яны нарэшце з задняй часткі праляцелі Цяньмэнь — пячору, вышынёй 131,5 метра, шырынёй 57 метраў і глыбінёй 60 метраў. Акрамя таго, два пілоты таксама выканалі розныя складаныя трукі падчас палёту.
Рэактыўны вінгсьют уяўляе сабой творчую і тэхналагічную лятальную прыладу для аднаго чалавека. Корпус апарата ў форме крыла выраблены з высокатрывалага матэрыялу вугляроднага валакна. Ззаду размешчаны 4 невялікіх рэактыўных рухавіка пад крылом, размах крылаў складае каля 2 метраў. Звычайна ён можа ляцець у паветры каля 8 хвілін, а хуткасць можа развіваць больш за 300 км у гадзіну. Таму людзі, якія выконваюць такія палёты, вядомыя публіцы як «рэактыўныя людзі».</p>
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya