У час беларуска-сербскага бізнес-форуму ў Бялградзе плануецца падпісаць кантракты на $100 млн. Аб гэтым паведаміў журналістам пасол Беларусі ў Сербіі Валерый Брылёў, перадае БЕЛТА [1].
"У час бізнес-форуму будуць падпісаны дагаворы прыкладна на $100 млн. Гэта лічба невялікая, яна павінна быць значна большая", - лічыць Валерый Брылёў.
Беларуска-сербскі бізнес-форум пройдзе ў Бялградзе 3 снежня паралельна візіту Прэзідэнта Беларусі ў Сербію. Дзелавыя колы абмяркуюць магчымасці супрацоўніцтва ў сферах прамысловай вытворчасці і машынабудавання, сельскай гаспадаркі, нафтахіміі, вытворчасці прадуктаў харчавання, лёгкай прамысловасці, дрэваапрацоўкі і іншых галінах.
Чакаецца, што будуць падпісаны кантракты на пастаўку беларускай сельскагаспадарчай і грузавой тэхнікі, шын, малочнай прадукцыі, піламатэрыялаў і іншых тавараў.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/belaruskija-pradpryemstvy-planujuts-padpisats-u-bjalgradze-kantrakty-na-100-mln-83452-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/byalgrad
[3] https://zviazda.by/be/tags/kantrakty