Судна прымяняюць для марскога маніторынгу.
У Кітаі паспяхова прайшло выпрабаванне беспілотнага парусніка, прызначанага для маніторынгу марскі асяроддзя. Пра гэта заявіла Акадэмія навук Кітая (АНК), перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Паруснік пад назвай «Хаё» («Чайка») распрацаваны шэньянскім інстытутам аўтаматызацыі пры АНК. Судна паказала добрыя вынікі па кіраванні курсам, захаванню пазіцыі і адсочванню ў ходзе выпрабавання, праведзенага ў марской акваторыі паблізу горада Цындаа ўсходнекітайскай правінцыі Шаньдун.
Паруснік даўжынёй 3,5 метра і вагой 180 кг здольны выконваць доўгатэрміновае метэаралагічнае абследаванне на моры, выкарыстоўваючы вецер у якасці рухаючай сілы і сонечную энергію для сілкавання сваёй сістэмы кіравання і датчыкаў. Ён можа кіравацца дыстанцыйна і перадаваць дадзеныя абследавання ў рэжыме рэальнага часу.
У адрозненне ад традыцыйных перасоўных платформаў для марскіх назіранняў, беспілотны паруснік можа праводзіць марскія назіранні на вялікіх адлегласцях з больш нізкімі выдаткамі і больш высокай эфектыўнасцю, адзначылі распрацоўшчыкі.
Прэв’ю: trud.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya