Кітай адраджае малочную індустрыю.
Кітай дасягнуў стабільнага прагрэсу ва ўздыме сваёй малочнай галіны, заявіў прадстаўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР Ван Цзюньсюнь, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Паводле яго звестак, вытворчасць свежага малака са студзеня па верасень бягучага года вырасла на 5,2 працэнта гадавым вылічэнні. Па дадзеных Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР, за названы адрэзак часу вытворчасць малочных прадуктаў у краіне павялічылася на 8,8 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Таксама паведамляецца аб паскарэнні трансфармацыі і мадэрнізацыі малочнай галіны з павелічэннем аб’ёму надояў у параўнанні з тым жа перыядам папярэдняга года. У 2018 годзе продажы малака ў Кітаі выраслі на 7,1 працэнта.
Па словах Ван Цзюньсюня, на кітайскім рынку па-ранейшаму існуе велізарны патэнцыял росту, паколькі ў КНР аб’ём спажывання малочных прадуктаў на душу насельніцтва складае толькі адну трэць ад сярэднесусветнага паказчыка.
Прэв’ю: ukragroconsult.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya