Дадаткова спатрэбяцца кітайскім авіякампаніям.
Паводле прагнозаў Кітайскай карпарацыі авіяцыйнай прамысловасці (Aviation Industry Corporation of China, AVIC), да 2038 года кітайскім авіякампаніям спатрэбіцца дадаткова 7630 пасажырскіх самалётаў, каб задаволіць пасажырскі попыт і замяніць спісаныя лайнеры, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Гадавы прагноз AVIC аб развіцці айчыннага рынку грамадзянскай авіяцыі на перыяд 2019-2038 гадоў быў прадстаўлены ў Сіані, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Шэньсі (Паўночна-Заходні Кітай). Як паведаміў намеснік дырэктара Цэнтра развіцця і даследаванняў AVIC Хуан Юймінь, пасажырскі авіяпарк неабходна папоўніць на 1460 шырокафюзеляжных магістральных самалётаў, 5168 вузкафюзеляжных і 1002 рэгіянальных самалёта.
Вузкафюзеляжные магістральныя самалёты працягнуць складаць асноўную долю кітайскага авіяпарку. Але з улікам перагружанасці галоўных аэрапортаў і паветраных маршрутаў, а таксама пашырэння міжнародных перавозак узрасце патрэба ў шырокафюзеляжных суднах, адзначаецца ў прагнозе.
Чакаецца, што ў бліжэйшыя 20 гадоў каэфіцыент пасажырскай загрузкі ў лайнерах кітайскіх авіякампаній захаваецца на ўзроўні вышэй 84 працэнта.
Прэв’ю: samolety.org
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya