Міністэрства лясной гаспадаркі абвясціла графік правядзення прамых тэлефонных ліній адказнымі службовымі асобамі ў першым месяцы зімы.
Першы намеснік міністра Валянцін Генадзьевіч Шатраўка будзе гатовы адказаць на пытанні 14 і 28 снежня. У гэтыя дні прамыя тэлефонныя лініі пройдуць з 9 да 12 гадзін. Звязацца з першым намеснікам міністра можна будзе па тэлефоне 200 46 05.
Прамыя тэлефонныя лініі намесніка міністра Уладзіміра Іванавіча Крэча пройдуць 7 і 21 снежня. Час той жа — з 9 да 12 гадзін. Нумар тэлефона, па якім ахвотныя змогуць задаць яму пытанні, — 200 46 09.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: ingoda.info
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/pramyya-linii
[2] https://zviazda.by/be/tags/minlyasgas