На аўкцыёне ў Парыжы прададзеныя батфорты, якія належалі Напалеону Банапарту. Пра гэта піша lenta.ru [1] са спасылкай на Twitter-акаўнт аўкцыённага дома Drouot.
Адзначаецца, што чорныя скураныя боты сышлі з малатка за 117,2 тысячы еўра. Першапачаткова іх кошт быў ацэнены ў 50-80 тысяч еўра.
Паводле інфармацыі французскіх гісторыкаў, гэтыя батфорты Напалеон насіў у ссылцы на востраве Святой Алены, дзе ён памёр у 1821 годзе. У Францыю іх прывёз ад'ютант, які суправаджаў яго, - генерал і граф Анры Бертран.
Пасля гэтыя боты пазычылі скульптару Карла Марачэці, калі той працаваў над статуяй Банапарта. Затым Марачэці падарыў іх сенатару Полу Ле Ру, у сям'і якога яны захоўваліся да таго, як былі выстаўленыя на продаж.
Прэв'ю: Christian Hartmann, Reuters
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2019/11/30/napoleon/
[2] https://zviazda.by/be/tags/napaleon-banapart
[3] https://zviazda.by/be/tags/boty
[4] https://zviazda.by/be/tags/aukcyyon