2 снежня каля 12.20 на 32 км аўтадарогі М14 49-гадовы кіроўца аўтамашыны Renault Megane Scenic наехаў на бар'ерную агароджу. Металічная канструкцыя ўвайшла ў салон аўтамабіля і выйшла праз вечка багажніка, прычыніўшы цялесныя пашкоджанні мужчыну. Пра гэта паведамляе МУС [1].
На месца аварыі выбывалі супрацоўнікі ДАІ, МНС, следчыя, эксперты, медыкі. Ратавальнікі дэблакавалі кіроўцу, але ён памёр на месцы ДТЗ, не прыходзячы ў прытомнасць.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz