Нападаючы "Барселоны" Ліянэль Месі ў шосты раз стаў уладальнікам "Залатога мяча", якая ўручаецца лепшаму футбалісту года па версіі французскага часопіса France Football. Трансляцыя вялася на сайце мерапрыемства, перадае [1]Lenta.ru.
Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў панядзелак, 2 снежня, у Парыжы. Месі у галасаванні апярэдзіў абаронца "Ліверпуля" Вірджыла ван Дэйка, форварда "Ювентуса" Крышціяну Раналду і паўабаронцу "Ліверпуля" Садзіа Манэ.
Узнагароду лепшаму маладому футбалісту (да 21 года) атрымаў абаронца турынскага "Ювентуса" Матэйс дэ Лігт. Лепшай футбалісткай года была прызнана паўабаронца "Рэйна" і зборнай ЗША Меган Рапіна.
У мінулым годзе ўладальнікам «Залатога мяча» стаў паўабаронца мадрыдскага "Рэала" і зборнай Харватыі Лука Модрич. Ён таксама быў прызнаны найлепшым футбалістам свету па версіі Міжнароднай федэрацыі футбола.
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2019/12/02/golden_ball/
[2] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/liyanel-mesi-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/zalaty-myach