Пра гэта паведамілі ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.
Сёння, 3 снежня, з 19 да 21 гадзіны на 11-м кіламетры аўтадарогі Радкава - Чырвоная Слабада - Гулевічы Салігорскага раёна запланавана правядзенне следчага эксперыменту па факце ДТЗ, які меў месца раней.
У сувязі з гэтым рух усіх відаў транспартных сродкаў на названым участку будзе часова абмежаваны ў абодвух напрамках.
Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці просіць кіроўцаў з разуменнем паставіцца да гэтага мерапрыемства і рэкамендуе планаваць час і маршрут паездак з улікам прадастаўленай інфармацыі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: sevastopol.bezformata.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet
[2] https://zviazda.by/be/tags/abmezhavanne-ruhu