"Укртранснафта" і "Транснафта" заключылі 10-гадовае пагадненне аб прадастаўленні паслуг па транзіту нафты па тэрыторыі Украіны. Пра гэта паведамляе прэс-служба [1] ўкраінскай кампаніі.
"3 снежня 2019 года "Укртранснафта"і "Транснафта" заключылі дадатковае пагадненне да дагавора аб прадастаўленні паслуг па транспартоўцы нафты па тэрыторыі Украіны, якое падаўжае дзеянне дакумента на 10 гадоў - з 1 студзеня 2020 года да 1 студзеня 2030 года. Базавыя прынцыпы супрацоўніцтва паміж кампаніямі засталіся без змен, у прыватнасці такія, як парадак аплаты паслуг і механізм узаемадзеяння на ўзроўні тэхнічных службаў двух нафтатранспартных аператараў", - гаворыцца ў паведамленні.
Дакумент падпісалі генеральны дырэктар "Укртранснафты" Мікалай Гаўрыленка і віцэ-прэзідэнт "Транснафты" Сяргей Андронаў падчас Міжнароднай канферэнцыі "Энергетыка ў XXI стагоддзі" у Заграбе (Харватыя).
Дэталяў аб аб'ёмах прапампоўкі ўкраінская кампанія не раскрывае.
Спасылкі
[1] https://www.ukrtransnafta.com/ukrtransnafta-prodovzhila-dogovir-na-tranzit-nafti-teritoriieju-ukraini-na-10-rokiv/
[2] https://zviazda.by/be/tags/transnafta
[3] https://zviazda.by/be/tags/nafta
[4] https://zviazda.by/be/tags/ukraina