Праваахоўнікі высветлілі асобу грамадзянкі, якая шляхам падмены прысвоіла рэч з гандлёвай кропкі.
У Цэнтральнае РУУС г. Мінска звярнуліся прадстаўнікі сталічнай крамы з просьбай аб аказанні дапамогі ў вяртанні футра коштам 6,1 тысячы рублёў, якое было выкрадзена невядомай асобай.
У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў міліцыянеры ўстанавілі, што да крадзяжу футра датычная 36-гадовая жыхарка Мінскага раёна.
Праваахоўнікам жанчына патлумачыла, што скрала яго з-за цяжкага матэрыяльнага становішча. Для таго, каб здабыць грашовыя сродкі, грамадзянка прадумала пэўную схему: прыйсці ў адну са сталічных крам і замяніць уласную рэч на больш новую. Прыбыўшы ў гандлёвы цэнтр, зламысніца зрабіла выбар і накіравалася ў распранальню, дзе і правяла падмену: жанчына зняла магнітную бірку і склала сваё старое футра ў пакет, з якім у пасля выйшла з крамы i падалася ў невядомым накірунку.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, што прадаць дарагую рэч жыхарка Мінскага раёна не паспела, паколькі была затрыманая праваахоўнікамі. Футра было канфіскавана.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/futra