У аснове палітычнага курсу краіны - людзі, справядлівае да іх стаўленне і суверэнітэт. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў звароце [1] да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу шостага і сёмага скліканняў, перадае БЕЛТА [2].
Звяртаючыся да дэпутатаў, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Беларусы аказалі вам высокі давер, надзяліўшы правам прадстаўляць іх інтарэсы, прымаць законы. Даверылі ўмацаванне суверэнітэту і незалежнасці нашай дзяржавы. Вам трэба будзе адказная і карпатлівая праца. Так склалася, што яе асноўная частка, як правіла, не бачная і часта застаецца недаацэненай. Цяперашняе скліканне Палаты прадстаўнікоў павінна змяніць гэтую сітуацыю".
"Парламент - гэта пляцоўка для прафесійнай, аргументаванай дыскусіі. Усе мы выдатна разумеем, што бачанне адных і тых жа праблем рознымі людзьмі можа істотна адрознівацца. І ваша задача - у мностве меркаванняў знайсці найбольш правільнае і ўзважанае рашэнне", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
На яго думку, традыцыя культурнага і цывілізаванага абмеркавання павінна захавацца, пры гэтым павінны быць і эмоцыі. "Эмоцыі ўласцівыя беларускаму нацыянальнаму характару. Мудрае, спакойнае і ўдумлівае стаўленне да прымаемых рашэнняў, лішні напал ні да чаго, - перакананы Прэзідэнт. - Скажу шчыра: усім нам трэба будзе складаная і адказная праца. Але для яе выніковасці ў нас ёсць усе ўмовы. І асноўнае з іх - адзінства народа і палітычная воля кіраўніцтва краіны для руху наперад".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Мэта - захаванне нашых нацыянальных каштоўнасцяў, якія ляглі ў аснову палітычнага курсу краіны: людзі, справядлівае да іх стаўленне і суверэнітэт Беларусі".
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20191205/1575522982-syonnya-prezident-sustrakaecca-z-deputatami-parlamenta-shostaga-i-syomaga
[2] http://belta.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/deputaty
[5] https://zviazda.by/be/tags/parlament