Адным з найбольш значных мерапрыемстваў дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» стане навагодні паказ у Палацы Рэспублікі з удзелам Прэзідэнта Беларусі. На яго запрошаныя 1 570 маленькіх жыхароў сталіцы. Пра гэта распавялі ў Нацыянальным прэс-цэнтры 5 снежня, паведамляюць [1] «Мінск-Навіны».
- Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» стартуе 9 снежня ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці, - распавяла кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Беларусі Ларыса Емяльянчык. - Асаблівасць сёлетняй кампаніі - адзіны дзень абвяшчэння акцыі па ўсёй краіне.
Па словах Ларысы Емяльянчык, жаданне павіншаваць маленькіх беларусаў з навагоднімі святамі ўжо выказалі 97 арганізацый. Прычым сярод іх шмат тых, хто ўзяў шэфства над сацыяльнымі ўстановамі і падтрымліваюць іх пастаянна. Гэта ГА "Беларускі саюз жанчын", РГА "Беларускі дзіцячы фонд", буйныя гандлёвыя прадпрыемствы і іншыя.
Прэв'ю: visit-belarus.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/bolee-1500-yunyh-minchan-priglasyat-vo-dvorecz-nezavisimosti-na-glavnuyu-elku-strany-s-uchastiem-prezidenta/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/novy-god