Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў Брэсцкай вобласці з 80-годдзем з дня яе стварэння, перадае [1] БелТА.
"Летапіс вашага краю багаты і старажытны. Тут не раз вырашаўся лёс Еўропы, адсюль родам шматлікія выбітныя асобы: навукоўцы, касманаўты, мастакі, паэты, дзяржаўныя дзеячы. Увесь свет памятае пра гераічны подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці і захапляецца рэліктавай пышнасцю Белавежскай пушчы", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзесяцігоддзі найноўшай гісторыі Брэсцкай вобласці напоўнены плённай працай, рэгіён эфектыўна развівае свой эканамічны патэнцыял, а гандлёвыя маркі мясцовых прадпрыемстваў па праве лічацца нацыянальным брэндам. "Умелае выкарыстанне прыродных рэсурсаў і ўкараненне сучасных тэхналогій дапамагаюць аграрыям вобласці ўтрымліваць вядучыя пазіцыі па многіх паказчыках. Дзякуючы таленту і руплівасьці жыхароў Брэст ператварыўся ў адзін з найпрыгажэйшых гарадоў краіны", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка перакананы, што любоў жыхароў Брэсцкай вобласці да малой радзімы, беражлівыя захаванне традыцый і імкненне да найлепшага выніку стануць трывалым фундаментам для далейшага росквіту Беларусі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-pozdravil-zhitelej-brestskoj-oblasti-s-80-letiem-so-dnja-ee-obrazovanija-371897-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[4] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-voblasc