Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас накіруецца сёння з рабочым візітам у Сочы, дзе сустрэнецца са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе беларускага ўрада.
Запланаваны сустрэчы ў фармаце сам-насам і з удзелам урадавых дэлегацый.
Асноўнай тэмай абмеркавання стануць інтэграцыйныя дарожныя карты.
Як паведамлялася, у пачатку верасня на ўзроўні прэм'ер-міністраў Беларусі і РФ былі ўзгоднены праект праграмы дзеянняў па выкананні Саюзнай дамовы і пералік дарожных карт. Бакі дамовіліся аб распрацоўцы 31 дарожнай карты для рэалізацыі гэтай праграмы. Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка паведаміў [2], што бакі поўнасцю ўзгаднілі 21 дарожную карту.
Прэв'ю: pravo.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/rumas-provedet-vstrechu-s-medvedevym-v-sochi-371908-2019/
[2] http://www.zviazda.by/be/news/20191129/1575033796-syamashka-belarus-i-rasiya-pryyduc-da-adzinstva-pa-usih-darozhnyh-kartah
[3] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rumas
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-myadzvedzeu