Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 снежня 2019 года, паводле папярэдніх звестак, склалі 9 158,9 млн. долараў ЗША (у эквіваленце). Пра гэта паведамляе Нацбанк [1].
За лістапад 2019 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 34,9 млн. долараў ЗША (на 0,4 працэнта) пасля росту ў кастрычніку 2019 года на 362,9 млн. долараў ЗША (на 4,1 працэнта).
Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках лістапада абумоўлена планавым пагашэннем Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму 193 млн. долараў ЗША.
Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у лістападзе спрыялі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" і паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.
Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш за 7,1 млрд. долараў ЗША.
Прэв'ю: iStock
Спасылкі
[1] http://www.nbrb.by/bel/press/9655
[2] https://zviazda.by/be/tags/zolatavalyutnyya-rezervy