Прэм'ер-міністр Беларусі выказаўся аб прапанове зрабіць выходным днём 31 снежня.
"Мы разгледзелі гэтае пытанне ва ўрадзе. Зрабіць выхадным днём 31 снежня ўрад не падтрымаў у выніку рознага шэрагу прычын: і вытворчых, і асабістых, — сказаў ён. — Большасць апытаных калектываў не хацелі б пазбаўляцца 31 снежня працоўнага дня, каб мець магчымасць павіншаваць сваіх калег з надыходзячым Новым годам".
Што тычыцца 2 студзеня, мы ўсё роўна адпачываем, як правіла, толькі потым прыходзіцца гэты дзень адпрацаваць. "Таму ўчора урад унёс у Адміністрацыю Прэзідэнта праект указа па гэтым пытанні", — паведаміў Сяргей Румас.
Выхадныя будуць 25 снежня, 1 студзеня, 2 студзеня (з адпрацоўкай ў суботу 4 студзеня) 6 студзеня (з адпрацоўкай ў суботу 11 студзеня) і 7 студзеня.
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Прэв'ю: avtoform-plast.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vyhadnyya
[2] https://zviazda.by/be/tags/svyaty
[3] https://zviazda.by/be/tags/31-snezhnya