Мерапрыемства арганізавана ў рамках праекта, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам “Занятасць, прафесійная адукацыя і навучанне ў Беларусі”.
У цэнтры ўвагі апынуцца праблемы, якія ставіць перад грамадствам лічбавая эканамічная дзейнасць. Удзельнікі канферэнцыі азнаёмяцца з новымі міжнароднымі і беларускімі практыкаміі, якія адпавядаюць сістэме навучання на працягу ўсяго жыцця, запатрабаванымі кваліфікацыямі, механізмамі прагназавання кампетэнцый будучыні, сучаснымі стандартамі прафесійнай дзейнасці.
У рамках канферэнцыі пройдуць панэльныя дыскусіі на тэмы “Кваліфікацыі для лічбавай эканомікі”, "Партнёрства ў навучанні на працягу ўсяго жыцця”, “Рэакцыя сістэмы адукацыі на магчымасці і выклікі лічбавай эканомікі”, “Механізмы забеспячэння якасці прафесійнай адукацыі і навучання”.
На другі дзень будуць працаваць рабочыя групы па тэмах “Прафесійныя і ключавыя кампетэнцыі і вопыт прызнання раней пройдзенага навучання”, “Даступнасць навучання на працягу ўсяго жыцця ў Беларусі, прафарыентацыя” і “Кола адказнасці ў рэалізацыі стратэгіі навучання на працягу ўсяго жыцця”.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: www.2do2go.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/navuchanne
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/praekt
[4] https://zviazda.by/be/tags/eurasayuz
[5] https://zviazda.by/be/tags/zanyatasc
[6] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya