У міліцыю звярнуўся дырэктар рэстарана хуткага харчавання, размешчанага ў Савецкім раёне сталіцы, які растлумачыў, што ў яго знікла выручка з касы.
У ходзе праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў была ўстаноўлена асоба зламысніка. Ім аказаўся 23-гадовы мінчанін, які неафіцыйна працаваў у пункце грамадскага харчавання поварам. Вядома, што раней малады чалавек да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, падазраваны растлумачыў аператыўнікам, што вырашыў скрасці выручку з касы з-за пастаянных канфліктаў з кіраўніцтвам з нагоды невялікай заработнай платы і рэгулярных вылікаў грашовых сродкаў за пашкоджаны посуд. Агульная сума шкоды склала 525 рублёў. Іх работнік рэстарана выдаткаваў на адпачынак у забаўляльных установах.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kuhar