Проста з Паўночнага полюса, карыстаючыся бязвізавым рэжымам у Гродзенскай вобласці, Дзед Мароз і Снягурка прыбудуць у суботу на свята ў аграгарадок Елка, што ў Зэльвенскім раёне.
Казачныя персанажы і сям'я Марозавых з Гродна запаляць на ёлцы навагоднія агеньчыкі. Гасцей чакаюць выстаўка ёлак, катанне на карэце і «ёлкіны забаўкі». А таксама факельнае шэсце, фаер-шоу і адкрыццё рэзідэнцыі Дзеда Мароза.
Усе ахвотныя змогуць скарыстацца навагодняй поштай і набыць брэндавы сімвал свята — сувенір-брошку «Ёлка». А асаблівыя сюрпрызы чакаюць шчасліўчыкаў з навагоднімі прозвішчамі накшталт Марозавых, Ёлкіных, Шаравых, Сняжыцкіх, Зоркавых ды іншых.
Ірына СІДАРОК
Прэв'ю: 1obl.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-sidarok-0
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/novy-god