У абласным цэнтры ў парку Жылібера да свят ствараюць алею крэатыўных ёлак. Прадпрыемствы горада вырабілі іх згодна з уласным уяўленнем (а дзесьці і кіруючыся меркаваннямі маркетынгу), як павінна выглядаць навагодняе дрэва. Наведвальнікі незвычайнай алеі змогуць падзівіцца на «ёлкі» з сыру, каўбасы, бутэлек з-пад шампанскага, аўтамабільных пакрышак, фільтраў... Усё гэта фантастычнае відовішча будзе падсветлена каляровай ілюмінацыяй.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya