Спецыяльная ўкладка для аб'яваў аб згубленых і знойдзеных у Мінску жывёл запрацуе на партале 115.бел. Пра гэта падчас прамой лініі паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч, перадае [1] агенцтва Мінск-Навіны.
- Такі сервіс на партале "Мая Рэспублiка" з'явіцца ў бліжэйшы час, - удакладніў ён.
Опцыя будзе карыснай, бо адна пляцоўка аб'яднае аб'явы з усяго горада, якія цяпер ўладальнікі жывёл размяшчаюць у розных супольнасцях ў сацыяльных сетках. Ёю змогуць карыстацца ў тым ліку супрацоўнікі гасцініцы для жывёл "Фауна горада", каб паглядзець, ці шукаюць гаспадары сабаку і котку, якія апынулася ў установе.
Прэв'ю: kubnews.ru
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/na-115-bel-mozhno-budet-ostavlyat-obyavleniya-o-poteryannyh-i-najdennyh-zhivotnyh/
[2] https://zviazda.by/be/tags/115bel
[3] https://zviazda.by/be/tags/katy
[4] https://zviazda.by/be/tags/sabaki
[5] https://zviazda.by/be/tags/zhyvely