Спецыяльная ўкладка для аб'яў аб згубленых і знойдзеных у Мінску жывёлах запрацуе на партале 115.бел. Пра гэта падчас прамой лініі паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч, інфармуюць "Мінск-Навіны" [1].
- Такі сэрвіс на партале "Мая Рэспублiка" з'явіцца ў бліжэйшы час, - удакладніў Аляксандр Дараховіч.
Опцыя будзе карыснай, бо адна пляцоўка аб'яднае аб'явы з усяго горада, якія цяпер ўладальнікі жывёл размяшчаюць у розных супольнасцях у сацыяльных сетках. Ёю змогуць карыстацца ў тым ліку супрацоўнікі гасцініцы для жывёл «Фауна горада», каб паглядзець, ці не шукаюць гаспадары жывёліну, якая апынулася ў установе.
Прэв'ю: wikipet.ru
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/na-115-bel-mozhno-budet-ostavlyat-obyavleniya-o-poteryannyh-i-najdennyh-zhivotnyh/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zhyvely