Сёння каля 8.30 раніцы ў Мінску на вуліцы Сурганава аўтамабіль «Субару» рухаўся ў крайняй левай паласе. У раёне дома № 3 аўто здзейсніла наезд на жанчыну 1947 года нараджэння, якая перасякала праезную частку па-за пешаходным пераходам. Пра гэта паведамляе МУС [1].
Ад удару пешахода адкінула на аўтамабіль «Нісан», які рухаўся ў сустрэчным напрамку.
Ад атрыманых пашкоджанняў жанчына памерла на месцы ДТЗ.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz