У WhatsApp з'явілася новая функцыя - «Нагадванні» або WhatsApp Reminders, дзякуючы якой карыстальнікі змогуць кантраляваць свой расклад. Аб гэтым піша lenta.ru [1] са спасылкай на сайт праекту.
Новаўвядзенне мэсэнджар увёў сумесна з вядомым сэрвісам Any.do. Доступ да паслугі могуць атрымаць уладальнікі платнай падпіскі на сэрвіс.
Кіраванне функцыяй вядзецца праз адмысловы бот: задачы фарміруюцца аўтаматычна праз тэкставыя паведамленні. Таксама робату можна перасылаць паведамленні ад іншых суразмоўцаў, - іх ён таксама лічыць як заданне.
Прэв'ю: ixbt.com
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2019/12/09/whatsapp/
[2] https://zviazda.by/be/tags/whatsapp
[3] https://zviazda.by/be/tags/mabilnae-prykladanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/mesendzhar