Выканкам Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) аднагалосна прыняў рэкамендацыю камітэта арганізацыі пазбавіць Расійскае антыдопінгавае агенцтва (РУСАДА) статусу адпаведнасці Сусветнага антыдопінгавага кодэкса. Пра гэта паведамляе ТАСС [1] са спасылкай на прэс-службу WADA.
"Рэкамендацыя камітэта па адпаведнасці была адобрана аднагалосна", - сказана ў паведамленні.
Такім чынам, Расія на чатыры гады пазбаўляецца права прымаць чэмпіянаты свету і падаваць заяўкі на іх правядзенне, спартсмены краіны не змогуць выступаць на Алімпіядах і сусветных першынствах пад нацыянальным сцягам. Таксама выканкам WADA ўвёў чатырохгадовую забарону на наведванне міжнародных спартыўных мерапрыемстваў расійскімі дзяржслужачымі і кіраўніцтвам Алімпійскага камітэта Расіі (АКР) і Паралімпійскага камітэта Расіі (ПКР).
Спасылкі
[1] https://tass.ru/sport/7298579
[2] https://zviazda.by/be/tags/doping