У Вялікабрытаніі жыхарка Ліверпуля выпадкова памыла свайго кацяня ў пральнай машыне, перадае [1] udf.by.
Жанчына задумала дома генеральную прыборку. Пакуль яна збірала рэчы па хаце, двухмесячны кацяня па мянушцы Позі зручна ўладкаваўся ў пральнай машыне. Гаспадыня не заўважыла гадаванца, закінула кучу з бялізнай і запусціла мыццё.
Праз некаторы час жанчына пачула мяўканне, але не адразу зразумела, адкуль яно даносіцца. Толькі праз 20 хвілін брытанка вызначыла, што разам з адзеннем ў пральную машыну трапіў і кацяня. Яна хуценька спыніла мыццё і дастала гадаванца без прыкмет жыцця.
Жанчына аказала яму першую дапамогу. Ветэрынар таксама агледзеў жывёлу і паведаміў, што з кацянём усё добра
Прэв'ю: The mirror
Спасылкі
[1] https://udf.by/news/world/203390-zhenschina-sluchajno-postirala-svoego-kotenka-v-stiralnoj-mashine.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/kacyanya
[3] https://zviazda.by/be/tags/pralnaya-mashyna