Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым. Пра гэта БЕЛТА [3] паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Бакі абмеркавалі вынікі праведзеных 7 снежня ў Сочы беларуска-расійскіх перамоў, далейшую працу па напаўненні інтэграцыйнага парадку дня, развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, зняцці праблемных пытанняў у гэтай сферы.
Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў дамовіліся аб працягу кантактаў, каб да новага года зверыць гадзіннікі па адпаведнай праблематыцы.
Прэв'ю: dneprovec.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-i-medvedev-obsudili-dalnejshuju-rabotu-po-integratsionnoj-povestke-dnja-i-razvitiju-372341-2019/
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-myadzvedzeu
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka