У Полацку 9 снежня каля 16 гадзін па месцы жыхарства было знойдзена цела 36-гадовага мужчыны з нажавымі раненнямі. Пра гэта паведамляе [1] Следчы камітэт.
Па папярэдніх дадзеных, 5 снежня ў ходзе ўзніклага канфлікту 49-гадовая жанчына нанесла свайму суседу па кватэры цялесныя пашкоджанні, пасля чаго ўцякла з месца здарэння. Вярнуўшыся дадому 9 снежня і убачыўшы суседа без прыкмет жыцця, яна выклікала хуткую медыцынскую дапамогу, якая канстатавала смерць мужчыны.
Следча-аператыўнай групай агледжана месца здарэння, адабраныя прадметы, якія прызнаныя рэчавымі доказамі. Следчыя прызначылі шэраг экспертыз, сярод якіх судова-медыцынская, дактыласкапічная, медыка-крыміналістычная і генетычная, вытворчасць якіх даручана УГКСЭ па Віцебскай вобласці.
Заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (забойства). Жанчына затрымана.
Спасылкі
[1] https://sk.gov.by/ru/news-usk-vitebsk-ru/view/v-polotske-zhenschina-zaderzhana-po-podozreniju-v-ubijstve-soseda-po-kvartire-8675/
[2] https://zviazda.by/be/tags/polack
[3] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet