У панядзелак, 9 снежня, у кінатэатры Sіlver Screen у сталічным ТРЦ «Дана Мол» упершыню адбыўся закрыты паказ сямейнага мультфільма «Халоднае сэрца-2» для 100 сем'яў падапечных Беларускага дзіцячага хоспіса.
Дзеці-інваліды, а таксама маладыя дарослыя, якія маюць невылечныя хваробы, пабывалі ў адным з самых новых і сучасных кінатэатраў сталіцы і атрымалі асалоду не толькі ад прагляду мультфільма, але і ад сустрэчы з добрымі сябрамі.
Паказ прайшоў у межах Міжнароднай дабрачыннай акцыі «Шчодры аўторак» (глабальны дзень добрых спраў, калі сусветная грамадскасць аб'ядноўваецца вакол ідэалаў шчодрасці і ўзаемадапамогі), якая ўпершыню сёлета падтрымана і ў Беларусі. А сетка кінатэатраў Sіlver Screen стала партнёрам Беларускага дзіцячага хоспіса.
Алена КРАВЕЦ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-kravec
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-dzicyachy-hospis
[4] https://zviazda.by/be/tags/kino
[5] https://zviazda.by/be/tags/multfilm