Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, піша [1] БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.
У адпаведнасці з дакументам каля Br157 тыс. выдзелены на выплату 40 стыпендый, 37 прэмій, 52 заахвочвальных прэмій, 13 гранд-прэмій навучэнцам, студэнтам і творчым калектывам. Матэрыяльная дапамога аказана 153 прадстаўнікам таленавітай моладзі. Сярод іх - пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў у галіне музычнага, дэкаратыўна-прыкладнога, выяўленчага, харэаграфічнага, харавога і мадэльнага мастацтва.
Прыняцце распараджэння з'яўляецца сведчаннем увагі дзяржавы да пытанняў стварэння ўмоў для пошуку, развіцця і навучання таленавітай моладзі, стымулявання яе творчай актыўнасці, прафесійнага росту і станаўлення.
Прэв'ю: stolica-s.su
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/president/view/spetsfond-prezidenta-vydzelits-kalja-br157-tys-na-padtrymku-talenavitaj-moladzi-83721-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[3] https://zviazda.by/be/tags/stypendyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/specfond-prezidenta-respubliki-belarus