Двух мужчын, якія пацярпелі падчас выбуху [1] ў шматпавярховым доме ў Драгічыне, транспартавалі на далейшае лячэнне ў Мінск, піша [2] БЕЛТА са спасылкай на галоўнага ўрача Драгічынскай цэнтральнай раённай бальніцы Аляксандра Пратасевіча.
"Хуткая дапамога забрала пацярпелых 9 снежня каля 17.00. Ім своечасова аказана медыцынская дапамога ў поўным аб'ёме. Двух рабочых мы змаглі вывесці са стану шоку для транспарціроўкі ў цэнтр па лячэнні агнястрэльных раненняў і мінна-выбуховых траўмаў у Мінск. У іх стабільна цяжкі стан, - сказаў Аляксандр Пратасевіч. - Стан жанчыны і падлетка - сярэдняй ступені цяжкасці, бліжэй да здавальняючага. Яны знаходзяцца ў хірургіі".
Як паведаміў намеснік старшыні Драгічынскага райвыканкама Ігар Равінец, жыхары трэцяга, чацвёртага і пятага паверхаў у той жа дзень вярнуліся ў свае кватэры. Жыллё на двух ніжніх узроўнях пакуль пустуе, паколькі на месцы працягваюць працаваць следчыя. "Жыхароў часова рассялілі. Чатыры чалавекі выказалі жаданне спыніцца ў інтэрнаце пры ліцэі. Забяспечылі іх харчаваннем. Астатнія жыхары пакуль пасяліліся ў сваякоў", - растлумачыў ён. Ігар Равінец дадаў, што дом з'яўляецца кааператыўным пад кіраваннем ЖКГ, усе кватэры ў ім застрахаваны.
Прэв'ю: newtimes.kz
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20191209/1575922007-u-dragichyne-adbyusya-vybuh-u-shmatpavyarhovym-dome-shesc-kvater
[2] https://www.belta.by/incident/view/dvuh-postradavshih-ot-vzryva-v-drogichine-transportirovali-v-minsk-372383-2019/
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybuh
[4] https://zviazda.by/be/tags/dragichyn