У лідарах апынуліся серыял "Гульня тронаў", пажар у саборы Парыжскай Божай Маці і кіраўнік Белага дома Дональд Трамп, сцвярджаецца ў спецыяльным блозе Twitter [1].
Самай папулярнай навіной стаў пажар, які ахапіў французскі Нотр-Дам у красавіку. На другім месцы - хэштэг "пачатак эпохі Рэйва". Гэта эпоха праўлення, якая 1 мая прыйшла ў Японіі на змену эпохі Хэйсэй у сувязі са зменай імператара. У тройку пераможцаў трапіла Венесуэла, дзе ў студзені пачаліся масавыя пратэсты.
Дзясятка самых папулярных навінавых тэм: Brexit, тайфун Хагібіс у Японіі, пажары ў Амазоніі, пратэсты ў Ганконгу, кліматычныя акцыі, тэракт у новазеландскім Крайстчэрчы і перадвыбарчыя дэбаты дэмакратаў у ЗША.
Найбольш абмяркоўваемымі асобамі ў гэтым годзе сталі лідар ЗША Дональд Трамп, экс-прэзідэнт Барак Абама і прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі. Не саступілі ім па папулярнасці амерыканскі палітык Александрыя Акасія-Картэс, прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару і кандыдаты ў прэзідэнты ЗША Берні Сандэрс і Джо Байдэн.
"Гульня тронаў" стала самым абмяркоўваемым серыялам 2019 года. Яму ў патыліцу дыхаюць амерыканскія серыялы "Вельмі дзіўныя справы" і "Сімпсаны". Сярод кінакарцін больш за ўсё абмяркоўвалі "Мсціўцы: Фінал".
Карыстальнікі Twitter таксама актыўна абмяркоўвалі амерыканскіх акцёраў Тома Холанда, Крыса Эванса і Зендаю.
Самымі папулярнымі ў сацсетцы музыкамі апынуліся паўднёвакарэйская група BTS, спявачка Арыяна Грандэ і рэпер Дрэйк.
Найбольш папулярнай стала фатаграфія звычайнага курынага яйка на белым фоне. Гэтая публікацыя, дарэчы, набрала рэкордных амаль 54 млн лайкаў у Instagram.
Фота pixabay.com
Спасылкі
[1] https://blog.twitter.com/en_us/topics/insights/2019/ThisHappened-in-2019.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/tvitar
[3] https://zviazda.by/be/tags/twitter-0