Праз тыдзень паміж Мінскам і Смаленскам запрацуе новы міжнародны аўтобусны маршрут, паведамляе sb.by [1] са спасылкай на пасольства Беларусі ў Расіі.
Адкрыць лінію для пасажыраў збіраюцца 19 снежня.
Са Смаленска аўтобус будзе адпраўляцца тры разы на тыдзень - у 17.00 па панядзелках, чацвяргах і суботах. Прыбыццё ў Мінск - у 21.00.
З Мінска адпраўленні прадугледжаны ў 03.30 па панядзелках, у 7.00 - па пятніцах і нядзелях.
Прэв'ю: eavtobus.com
Спасылкі
[1] https://www.sb.by/articles/minsk-i-smolensk-svyazhet-novyy-avtobusnyy-marshrut.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/smalensk