Машына развівае хуткасць 80-90 км у гадзіну.
62-гадовы фермер Сунь Лі з горада Тэліна, правінцыя Ляанін, сканструяваў з дрэва двухмесны складны трансформерны і, у той жа час, класічны аўтамабіль, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Аўто можа развіваць хуткасць 80-90 кіламетраў у гадзіну. Фермер рабіў машыну на працягу васьмі гадоў, бюджэт — больш за 200 000 юаняў (каля 30 тысяч долараў).
Гэты драўляны спартыўны аўтамабіль заснаваны на нямецкай мадэлі Mercedes-Benz 500K 1934 года, імітацыя вельмі высокага класа. Па словах Суня, машына павінна даказаць, што ўзровень майстэрства кітайскіх цесляроў не горшы, чым у замежнікаў. Фермер пацвярджае гэта на ўласным прыкладзе.
Фота russian.people.com.cn
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya