Базавая стаўка з 1 студзеня 2020 года ўстаноўлена ў памеры Br185, паведамляе сайт [1] урада.
"У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 13 снежня 2019 года №862 "Аб устанаўленні памеру базавай стаўкі" з 1 студзеня 2020 года базавая стаўка ўстаноўлена ў памеры Br185. Яна ўжываецца для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый", - растлумачылі ў міністэрстве.
З 1 студзеня 2020 года адмяняецца тарыфная стаўка першага разраду - наўзамен як раз будзе выкарыстоўвацца базавая стаўка.
Новы памер базавай стаўкі дазволіць павялічыць удзельную вагу гарантаванай (тарыфнай) часткі заработнай платы работнікаў, падкрэслілі ў Мінпрацы.
Спасылкі
[1] http://government.by/ru/content/9170
[2] https://zviazda.by/be/tags/bazavaya-stauka
[3] https://zviazda.by/be/tags/taryfnaya-stauka-pershaga-razradu